Адправіць паведамленне

Будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны

Апублікавана: 09.12.2024

У рэгіёне поўным ходам ідзе будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны.

З ініцыятывай узвядзення такога ўнікальнага аб'екта на Магілёўшчыне выступіў Беларускі фонд міру і грамадскія арганізацыі вобласці. Прапанова знайшла водгук не толькі ў жыхароў, але і ў кіраўніцтва Прыдняпроўскага краю.

Работы па ўзвядзенні музея пачаліся ў ліпені мінулага года і можна ўжо ўпэўнена казаць, што ён стане самым знакавым аб'ектам Прыдняпроўскага краю.

Па задумцы архітэктараў сучасны музейна-культурны комплекс перадасць вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю, падкрэсліць іх значнасць у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і краіны ў цэлым.

Дарэчы, унесці свой уклад і адчуць сваё дачыненне да ўзвядзення гэтага месца памяці і славы можа кожны ахвочы.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру»
212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 64
тэл./факс 8-0222-74-07-39, 74-02-88.
e-mail: bfm.mogilev@mail.ru

Дабрачынны рахунак BY42BLBB31350700119293001001
Дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Магілёўскай вобласці

БІК BLBBBY2X, УНП 700119293
З паметкай: на будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны

Захаваем гісторыю! Пабудуем музей усёй талакой!

© Copyright | mogilevgosplem.by | 2025 | Ўсе правы абаронены
Сайт распрацаваны dytri.com