Адправіць паведамленне

Малочная лабараторыя

Малочная лабараторыя па вызначэнні якасных паказчыкаў малака створана ў жніўні 2008 года ў Магілёўскай вобласці на базе РУСВП "Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства" для правядзення лабараторных даследаванняў па вызначэнню якасных паказчыкаў малака (тлушч, бялок, саматычныя клеткі).

Малочная лабараторыя па вызначэнні якасных паказчыкаў малака абсталявана двума аналізатарамі малака:

CombiFoss 5000 (MilkoSkan 4000, Fossomatic 5000) прадукцыйнасць складае 200 проб малака ў гадзіну -33600 проб малака ў месяц.

Delta CombiScope FTIR 300 HP прадукцыйнасць складае 300 проб малака ў гадзіну, 50400 проб малака ў месяц.

Для кантролю правільнасці работы прыбораў штодзень праводзіцца паверка праверачнымі пробамі, штомесяц калібровачнымі пробамі РУП "Абласная лабараторыя па вызначэнню якасных паказчыкаў малака".

Акрамя таго, згодна з методыкай выканання вымярэння штодня для праверкі прыбораў у малочнай лабараторыі па вызначэнні якасных паказчыкаў малака выкарыстоўваюцца пробы ўласнай вытворчасці па якасных паказчыках: масавая доля тлушчу, бялку, саматычных клетках.

Малочная лабараторыя па вызначэнні якасных паказчыкаў малака акрэдытавана 18 снежня 2015 года. Атэстат выдадзены "Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі" (БДЦА). Вобласць акрэдытацыі - масавая доля тлушчу, бялку, колькасць саматычных клетак.

Са студзеня 2016 года вядзецца аўтаматызаваная перадача даных малочнай лабараторыяй у праграму "База даных проб малака" версія ад 26.05.2016 г. У 2016 годзе са 167 сельскагаспадарчых арганізацый вобласці малако ў малочнай лабараторыі даследавалі 102 гаспадаркі або 61 працэнт ад іх агульнай колькасці. За 2017 год у 166 гаспадарках правялі якасны аналіз малака, што склала - 99%. Ахоп падкантрольнага пагалоўя ў 2017 годзе склаў 126.868 галоў або 98 працэнтаў да агульнага пагалоўя малочных кароў.

Ацэнка быкоў па якасці нашчадства праводзіцца ў 74 гаспадарках вобласці, дзе штомесяц праводзяць якасны аналіз малака.

© Copyright | mogilevgosplem.by | 2024 | Ўсе правы абаронены
Сайт распрацаваны dytri.com